Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Футбольны клуб «Дынама Брэст»

У г. Брэсце пры спартыўным таварыстве «Спартак» у 1960 г. была сфарміравана футбольная каманда, яе ўзначаліў старшы трэнер з Мінскага інстытута фізкультуры Віталій Аляксандравіч Касянюк (1953–1994). Другі трэнер — Анатоль Аляксандравіч Захараў. Капітан каманды — Сяргей Ільін. Свой першы матч спартакаўцы правялі 12 красавіка ў Бандэрах Малдаўскай ССР супраць мясцовага «Ністру» з вынікам 5 : 1 на карысць брэстаўчан.